Вы тут

База для беспілотнікаў


Кітай пабудуе першую эксперыментальную базу для беспілотных аўтамабіляў.


Па паведамленні адказнай асобы Камітэта эканомікі і інфарматызацыі правінцыі Гуандун, камітэт сумесна з кампаніямі Huawei, Alibaba, Tencent і іншымі прадпрыемствамі пачне праводзіць пробнае беспілотныя кіраванне ў кампаніі Guangzhou Automobile Group, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

У паўночнай частцы правінцыі Гуандун плануецца стварыць эксперыментальную базу для беспілотных аўто, якая можа стаць першай падобнай базай у Кітаі. У апошнія гады адбываецца дынамічнае развіццё кітайскіх тэхналогій беспілотных аўтамабіляў: як гіганты аўтамабільнай галіны, так і тэхнічныя кампаніі імкнуцца заняць належнае месца ў сферы беспілотных аўтамабіляў. 

Летась Лі Яньхун, старшыня савета дырэктараў кампаніі Baidu на Глабальнай канферэнцыя Baidu - 2017 у Пекіне заявіў, што да ліпеня 2018 года Baidu і аўтамабільная кампанія Jinlong пачнуць серыйную вытворчасць беспілотных мікрааўтобусаў. Разам з гэтым, Baidu плануе сумесна з партнёрамі выпускаць больш мадэляў беспілотных аўтамобіляў. Але змог бы беспілотны аўтамабіль справіцца са складанай задачай у рэальнай дарожнай сітуацыі? У гэтым аспекце яшчэ патрабуецца правядзенне дарожных выпрабаванняў. 

У студзені гэтага года Пекін абвясціў, што першая выпрабавальная дарога для беспілотнага ваджэння будзе пабудавана ў сталічным раёне Ічжуан. 1 сакавіка ў Шанхаі таксама былі ўведзеныя новыя правілы па кіраванні  беспілотнымі аўтамабілямі ў эксперыментальных умовах. Правілы ўдакладнялі патрабавані да падачы заявы аб правядзенні дарожных выпрабаванняў. У далейшым у Кітаі будуць уведзеныя нормы па правядзенні дарожных выпрабаванняў. 

7 лютага бягучага года міністр транспарту Кітая Лі Сяапэн заявіў, што Міністэрства транспарту рыхтуе тэхнічныя правілы беспілотнага ваджэння, распрацоўвае тэхнічныя спецыфікацыі, стварае тэставую базу і сумесна з іншымі ведамствамі падрыхтоўвае адпаведныя кіруючыя дакументы для правядзення дарожных выпрабаванняў. Кітайскія структуры на ўсіх узроўнях падтрымліваюць развіццё тэхналогій аўтаномнага правадыру. Дзякуючы талерантнаму стаўленню да тэхналогій аўтаномнага кіравання, новыя тэхналогіі стануць новым пунктам эканамічнага росту і створаць новыя кірункі развіцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?