Вы тут

Моладзь Віцебшчыны паспаборнічае ў конкурсе на лепшага лідара


21 красавіка ў 11.00 у актавай зале сярэдняй школы № 12 г. Віцебска (вул. Петруся Броўкі, 7) пройдзе абласны этап конкурсу на лепшага лідара ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” “Лідар — новае пакаленне!”.


За час правядзення рэгіянальных этапаў конкурсу ў 2018 годзе былі ахоплены больш за 150 устаноў адукацыі вобласці. Пазмагацца за званне лепшага лідара пярвічных арганізацый БРСМ абласнога маштабу трэба будзе 10 лепшым сакратарам устаноў адукацыі вобласці.

Праграма мерапрыемства прадугледжвае конкурс самапрэзентацыі “Я — валанцёр!”, дзе ўдзельнікі раскажуць пра сябе ў творчай форме, прадэманструюць свае таленты, дасягненні, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя мастацкія формы і жанры.

Конкурс творчай абароны праектаў “Погляд у будучыню” дазволіць раскрыць патэнцыял школьнай моладзі, ініцыяваць і рэалізаваць праект у сваім рэгіёне.

Разыначкай цяперашняга мерапрыемства стане ўпадабаны многімі конкурс “Лідар-сюрпрыз”. У склад дуэта ўваходзяць лідар-навучэнец і лідар-дарослы. Заданне прадугледжвае ўзаемадзеянне, узаемасувязь у звязцы “педагог-дзіця”. Дуэту прадастаўляецца магчымасць выступіць з творчым нумарам з выкарыстаннем любых выканальніцкіх жанраў.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца ўпраўленне адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскі абласны камітэт ГА “БРСМ” і Віцебскі абласны савет ГА “БРПА”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.