Вы тут

У краіне зарэгістраваны падтапленні ў 13 раёнах


У краіне зарэгістраваны падтапленні ў 13 раёнах, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


Паводкавымі і талымі водамі падтоплены 219 падворкаў, 18 падвалаў жылых дамоў, 78 гаспадарчых пабудоў, 16 участкаў дарог і 4 нізкаводныя масты.

Падтапленні зарэгістраваны ў Віцебскай (два раёны), Гомельскай (восем раёнаў), Магілёўскай (шэсць раёнаў) і Мінскай (адзін раён) абласцях. У прыватнасці, паводкавымі водамі падтоплены 194 падворкі, 18 падвалаў жылах дамоў і 66 гаспадарчых пабудоў, 14 участкаў дарог і 4 нізкаводныя масты, талымі — 25 падворкаў, 12 гаспадарчых пабудоў і два ўчасткі дарогі. Транспартныя зносіны з населенымі пунктамі і жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушаны. Вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Дзе паводкавыя, дзе талыя...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».