Вы тут

У нядзелю нават удзень будзе толькі 9—17 цяпла


На гэтым тыдні атмасферныя франты выціснулі цёплае паветра за межы нашай краіны. А потым з паўночна-заходнімі патокамі ў атмасферы да нас накіравалася няўстойлівае і больш халоднае паветра з поўначы Скандынавіі. У найбліжэйшыя дні чакаецца няўстойлівае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца паўночна-заходні, паўночны вецер парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра будзе ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 18 цяпла. У пятніцу пры павышаным фоне атмасфернага ціску будзе без істотных ападкаў. Тэмпература ўначы апусціцца да плюс 3—8 градусаў, удзень стане крыху цяплей і будзе ад плюс 14 па паўночным усходзе да плюс 22 па паўднёвым захадзе краіны.

Пад уплывам атмасферных франтоў ад цыклону, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўночна-ўсходніх межаў Беларусі, у суботу ўначы па поўначы, а днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Уначы будзе 6—11 цяпла, а ўдзень — ад 13 цяпла па поўначы да плюс 24 градусаў па поўдні краіны. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у нядзелю захаваецца няўстойлівае ветранае надвор'е і стане халадней.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Подых холаду са Скандынавіі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.