Вы тут

Распрацоўка «MedіcalDіagnostіcs» знізіць нагрузку на ўрачоў


У сталіцы адбыўся фінал рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», арганізатарам якога выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Па выніках сёмага сезона ў гранд-фінал увайшлі 119 аўтарскіх распрацовак.


Праекты былі прадстаўлены ў 16 намінацыях у трох узроставых групах. Найлепшыя распрацоўкі адзначылі дыпломамі, а таксама прыемнымі бонусамі, сярод якіх былі рэкамендацыі Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» для паступлення ў ВНУ, запрашэнні на курс для бізнесменаў-пачаткоўцаў і ў школу «Малады навуковец пад ключ», сертыфікаты на прасоўванне праекта і абарону інтэлектуальнага прадукту, бясплатнае навучанне ў стартап-акселератары, рэгістрацыя фірмы і размяшчэнне праекта на працягу года на базе бізнес-інкубатара, а таксама грашовая падтрымка — да 40 тарыфных ставак.

Адметнасцямі гэтага сезона сталі ўдзел у праекце людзей з абмежаванымі магчымасцямі на агульных падставах, а таксама новыя намінацыі — «Інклюзіўная прастора» і «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для людзей з інваліднасцю». Акрамя таго, асаблівай папулярнасцю сярод удзельнікаў карысталіся «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі» і «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка». Мы пагутарылі з адным з канкурсантаў, які прадстаўляў сваю распрацоўку менавіта ў апошняй намінацыі.

— Ідэя праекта нарадзілася ў мяне, яшчэ калі вучыўся ва ўніверсітэце, — расказвае стваральнік праграмы «MedіcalDіagnostіcs» Аляксандр ВАШЧУЛА з Жодзіна. — На занятках па інфекцыйных хваробах нам далі заданне: трэба было вызначыць узбуджальніка з дзесяці магчымых (усе захворванні былі з падобнымі сімптомамі). Гэта было насамрэч цяжка. І вось тады я вырашыў стварыць агульную базу, у якую будуць унесены сімптомы, і сярод некалькіх дзясяткаў узбуджальнікаў яна выдасць патрэбны.

Да працы прыступіў праз паўтара года, калі вучыўся ў інтэрнатуры. На камп'ютары стварыў прэзентацыю, дзе распісаў, як гэта павінна выглядаць. З ёй дайшоў да паўфіналу, а пасля зусім выпадкова знайшоўся праграміст, які пагадзіўся дапамагчы мне на адным толькі энтузіязме.

Аляксандр Вашчула.

Сёння база праграмы невялікая — уключае ўсяго восем хвароб сістэм органаў дыхання. Але ўжо зразумела, як яна будзе працаваць, калі іх будзе сто і больш.

Дарэчы, перад фіналам я дапрацаваў праграму. Яна таксама дае магчымасць развіваць так званую тэлемедыцыну: калі ўрач знаходзіцца на адлегласці ад пацыента, але тым не менш можа правесці кансультацыю і выпісаць электронны рэцэпт, што ўжо зараз актыўна ўкараняецца на тэрыторыі нашай краіны.

Маім праектам зацікавілася адна расійская кампанія. Мы працуем над тым, каб мінімізаваць працэнт памылак у праграме дзякуючы больш складанаму алгарытму выстаўлення дыягназу, які будзе заснаваны на тэарэме Баеса — адной з асноўных тэарэм элементарнай тэорыі імавернасцяў.

Лічу, што распрацоўка «MedіcalDіagnostіcs» знізіць нагрузку на ўрачоў, павысіць якасць абслугоўвання пацыентаў і зменшыць выдаткі дзяржавы на ўтрыманне ложка-месца ў бальніцы.

Ганна БАГІНО

Фота Мінскага АК ГА «БРСМ» і БЕЛТА

Загаловак у газеце: Перамога найлепшых, трыумф крэатыўных

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.