Вы тут

Прымаюцца заяўкі на конкурс сцэнарыяў ігравых фільмаў "Мая Беларусь"


Заяўкі на рэспубліканскі конкурс сцэнарыяў ігравых фільмаў "Мая Беларусь" прымаюцца па 28 мая, паведамілі ў Міністэрстве культуры.


Фота: johnlocke.org

Конкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца па намінацыях: "Беларускія спартсмены", "Экранізацыя твораў сучаснай беларускай літаратуры XXI стагоддзя". У кожнай намінацыі плануецца назваць па тры пераможцы.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца аўтары сцэнарыяў поўнаметражных фільмаў у ігравой форме - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны.

Для ўдзелу ў конкурсе аўтары сцэнарыяў павінны прадставіць у Міністэрства культуры ў электронным выглядзе, а таксама на папяровым носьбіце заяўку, літаратурны сцэнарый поўнаметражнага фільма ў ігравой форме або літаратурны сцэнарый першай серыі тэлевізійнага фільма ў ігравой форме і сінопсісы наступных серый на беларускай або рускай мовах. Адзін аўтар мае права падаваць на конкурс не больш за адзін сцэнарый. У пакеце дакументаў павінна быць інфармацыя аб творчай дзейнасці аўтара сцэнарыя ў сферы кінавытворчасці.

Вынікі конкурсу падвядзе камісія ў складзе спецыялістаў у сферы кіна- і тэлевытворчасці. Пераможцам па кожнай намінацыі выплачваюцца грашовыя прэміі ў памеры: за першае месца - 40 базавых велічынь, другое - 30 базавых велічынь, трэцяе - 20 базавых велічынь (1 БВ цяпер складае Br24,5).

Конкурс праводзіцца ў мэтах адбору высокамастацкіх сцэнарыяў фільмаў у ігравой форме, выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.