Вы тут

Асацыяцыя еўрапейскага бізнесу правядзе сёмыя Job Shadow Days


З 14 па 23 мая студэнты сталічных ВНУ атрымаюць магчымасць бясплатна прайсці аднадзённую стажыроўку ў прыватных кампаніях. Job Shadowing  — папулярная сусветная практыка па навучанні на працоўным месцы.


Фота: letip.ru

Удзельнік ініцыятывы замацоўваецца за дасведчаным спецыялістам-ментарам і ходзіць за ім “ценем”, такім чынам пражываючы рэальны працоўны дзень.  Для студэнтаў Job Shadow Days — гэта ўнікальная магчымасць даведацца больш аб прафесіі, якую яны атрымліваюць, а таксама праявіць сябе перад верагодным працадаўцам. Ментары знаёмяць студэнтаў з філасофіяй кампаніі, прафесіянальнымі магчымасці ўнутры той ці іншай структуры. Да таго ж атрыманы досвед можа дапамагчы студэнтам скарэктаваць тэму курсавой ці дыпломнай работы, вучэбнай і пераддыпломнай практыкі.

Ментарамі ў Job Shadow Days— 2018 выступяць спецыялісты кампаній  у розных прафесійных сферах: маркетынгу, юрыспрудэнцыі, GR, HR, эканоміцы, фінансах, IT, дызайне, архітэктуры, PR і іншых. Да 23 красавіка Асацыяцыя еўрапейскага бізнесу прымае заяўкі ад кампаній, супрацоўнікі якіх хацелі б прыняць удзел у ініцыятыве. Набор студэнтаў распачнецца з 25 красавіка, калі будзе сфарміраваны спіс ментараў ад кампаній.

Прадстаўнікі бізнесу, якія ўжо раней удзельнічалі ў ініцыятыве, адзначаюць, што ментарства ў Job Shadow Days  дало ім магчымасць паглядзець на свой бізнес пад іншым вуглом, прыгадаць пачатак кар’еры і свае чаканні ад першага месца працы. Акрамя таго, ініцыятыва дае магчымасць прыцягнуць у кампанію найбольш матываваных студэнтаў са свежымі поглядамі і ідэямі. Як паказалі папярэднія Job Shadow Days, здараецца, што кампаніі ўжо пасля аднадзённага знаёмства са студэнтамі запрашаюць іх на праходжанне вытворчай практыкі, а пасля заканчэння ўніверсітэта прымаюць іх на працу.

Стаць “ценем” могуць студэнты 1-4 курсаў ВНУ розных спецыяльнасцей. Рэзюме з указаннем ментара, да якога яны хацелі б трапіць, прымаюцца па электронным адрасе: inbox@aebbel.by з 25 красавіка па 2 мая.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.