Вы тут

Дні беларускага кіно пройдуць 20-24 красавіка ў Маскве


Дні беларускага кіно пройдуць у Маскве ў Цэнтральным доме кінематаграфістаў з 20 па 24 красавіка, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.


"Праграма Дзён беларускага кіно ў Маскве становіцца традыцыйнай, паколькі праходзіла ўжо ў 2017 годзе і выклікала вялікую цікавасць у расійскіх гледачоў, - адзначылі ў прэс-службе. - Асноўнай задачай праекта з'яўляецца прадстаўленне расійскаму гледачу лепшых кінафільмаў, знятых беларускімі кінематаграфістамі".

У гэтым годзе, нараўне з фільмамі, якія выйшлі некалькі гадоў таму, будуць таксама прадстаўлены абсалютна новыя карціны, знятыя беларускімі кінематаграфістамі ў 2017-2018 гадах. У праграме падабраны фільмы розных жанраў і напрамкаў для розных узроставых катэгорый і густаў: сямейнае кіно, меладрама, прыгоды, баявік, ваеннае кіно.

Адкрыюцца Дні новым фільмам вядомага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Вячаслава Нікіфарава "Тум-Пабі-Дум". Фільм прадставіць сам рэжысёр і папулярная беларуская актрыса тэатра і кіно, вядучы майстар сцэны мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра Валерыя Арланава.

Свае два фільмы "Пёс Рыжы" і "Код Каіна" прадставіць прадзюсар Сяргей Ждановіч і папулярны не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі акцёр тэатра і кіно Анатоль Голуб.

Будуць таксама дэманстравацца фільмы "Правілы геймера" і "Сляды апосталаў", якія прадставяць старшыня беларускай гільдыі акцёраў, заслужаная артыстка Беларусі, актрыса тэатра і кіно Святлана Сухавей і старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў, акцёр тэатра і кіно Віктар Васільеў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».