Вы тут

Артысты далучыліся да дабрачыннага збору сродкаў на бальніцу


Каля 20  артыстаў Беларусі, Расіі і Украіны падтрымалі дабрачынную акцыю па зборы сродкаў на рэканструкцыю Бабруйскай дзіцячай бальніцы.


Руслан Аляхно стаў адным з актыўных арганізатараў дабрачыннага канцэрта. Як ураджэнец Бабруйска  ён зрабіў усё магчымае, каб да акцыі далучыліся яго сябры па сцэне.

– Усё пачалося летась, – расказаў ён карэспандэнту «Звязды». –Жыхары пачалі звяртацца да мяне з просьбай дапамагчы, маўляў, ты чалавек вядомы, табе прасцей будзе прыцягнуць увагу да праблемы. І я знайшоў людзей, якія сёння прымуць удзел у дабрачыннай акцыі. Тая ж Дыяна Гурцкая,  з якой мы ўжо 5 гадоў разам удзельнічаем у дабрачынных канцэртах у падтрымку невідушчых дзяцей. Іосіф Кабзон не змог прыехаць па стане здароўя, але запісаў відэа, якое будзе паказана падчас канцэрта. Шмат хто адмяніў свае звычайныя канцэрты, каб прыехаць сёння ў Бабруйск.

Дарэчы, нават першапачаткова заяўлены летась слоган «Покліч сэрца» падоўжыўся яшчэ на 2 словы «усёй грамадой» дзякуючы Руслану Аляхно. А яго брат Юрый распрацаваў своеасаблівы лагатып дабрачыннага праекта – выяву чалавечка з вялікім сэрцам.

 Дабрачынны марафон «Па клічу сэрца ўсім светам» падтрымалі і прадстаўнікі пасольстваў іншых краін, якія прынялі ўдзел у аматарскім футбольным матчы на стадыёне імя Пракапенкі. Супрацоўнікі пасольстваў Расіі, Пакістана,  Славакіі, Таджыкістана выйшлі на футбольную пляцоўку.

Зборную Бабруйска ўзначаліў старшыня  гарвыканкама Аляксандр Студнеў. У яе вайшлі прадстаўнікі гарадской адміністрацыі і бабруйскія ветэраны спорту.

– Як кіраўнік, павінен рабіць усё, што прыносіць карысць роднаму гораду, – упэўнены Алякандр Студнеў.

 – Футбольны матч – гэта яшчэ адзін спосаб пряцягнуць увагу да праблемы, –кажа блізкі сябра Руслана Аляхно – Сяргей Мінскі, прадзюсер аматарскай футбольнай каманды «Дыпламат». – Гэта матч сяброўства. Футбол – самы папулярны від спорту і ён заўсёды прыцягвае шмат увагі.

Уваход на стадыён быў бясплатны, але кожны мог зрабіць унёсак і папоўніць агульную скарбонку па рэканструкцыі дзіцячай бальніцы.  Да марафону далучыўся шэраг бабруйскіх прадпрыемстваў, прадстаўнікі сярэдняга і малога бізнесу, грамадскасць. Тэлеканалы  «Беларусь 2»  і «Беларусь 24» пакажуць тэлеверсію добрачыннага  канцэрта. Паводле каштарыса, на капітальны рамонт і тэхнічнае ўдасканаленне другой чаргі Бабруйскай дзіцячай бальніцы патрэбна болей за 8 мільёнаў рублёў. Колькі грошай збярэ марафон, пакуль невядома. Але толькі на канцэрт было прададзена каля 3,3 тысячы білетаў.

– Марафон набірае абароты. І я вельмі ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся на нашу акцыю. Тым жа артыстам, якія адклалі ўсе свае справы і прыехалі ў Бабруйск. Гэта добры прыклад дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва, – адзначыў Аляксандр Студнеў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».