Вы тут

Чытацкі білет для пасла


Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Ермухаметам Ертысбаевым прайшла ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Спадар пасол прэзентаваў кнігу Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева «Эра Незалежнасці». Пасля свайго выступлення дыпламат адказаў на шматлікія пытанні зацікаўленых супрацоўнікаў і чытачоў бібліятэкі, а таксама падарыў установе ўласную кнігу «Казахстан і Назарбаеў: логіка перамен» ды іншыя выданні. Беларускі бок шчыра падзякаваў паслу за цікавую гутарку: дырэктар бібліятэкі Сяргей Квачан уручыў Ермухамету Ертысбаеву чытацкі білет Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Паспяховая сустрэча паспрыяла пашырэнню літаратурных стасункаў у межах культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана.

Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.