Вы тут

Прафсаюзная тэхінспекцыя выявіла 1500 парушэнняў


Месячнік грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях праходзіў з 15 сакавіка. Тэхнічныя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў праверылі больш за 270 гаспадарак.


У цэлым наймальнікі пастараліся забяспечыць здаровыя і бяспечныя ўмовы для работнікаў. Але сітуацыя неідэальная.

— На асобных сельскагаспадарчых прадпрыемствах назіраецца недастаткова сур'ёзнае стаўленне да правілаў у сферы аховы працы. Так званы чалавечы фактар у многіх выпадках з'яўляецца асноўнай прычынай незахавання ўстаноўленых нормаў і вядзе да вытворчага траўматызму. У сувязі з гэтым мы прадоўжым маніторынг па ахове працы ў аграпрамысловым комплексе на працягу ўсёй пасяўной кампаніі, — пракаментаваў галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Аляксандр ЗАЙЦАЎ.

Сярод асноўных парушэнняў — адсутнасць у работнікаў сродкаў індывідуальнай абароны і спецадзення, ігнараванне правілаў бяспекі пры абслугоўванні і рамонце тэхнікі. На некаторых прадпрыемствах не праводзіліся перад- і паслярэйсавыя медагляды, не функцыянавалі санітарна-бытавыя памяшканні. У шэрагу арганізацый не было інжынераў па ахове працы. Большасць парушэнняў, як правіла, ліквідуюцца наймальнікамі ў найкарацейшыя тэрміны, і для гэтага не патрабуецца вялікіх фінансавых выдаткаў.

У рамках маніторынгу вывучаецца таксама, ці забяспечваюцца работнікі на пасяўной гарачым харчаваннем, ці ёсць медыцынскія аптэчкі на месцах работы з пестыцыдамі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Не дапускаюцца ў эксплуатацыю машыны і трактары, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі або не прайшлі тэхагляд Дзяржтэхнагляду.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.