Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вас чакае поспех ва ўсім, што можна аднесці да сферы бізнесу і кар'еры. Калі хочацца павышэння па службе, не ігнаруйце афіцыйных і напаўафіцыйных мерапрыемстваў, якімі б недарэчнымі яны вам ні здаваліся. Чакаецца выкід творчай энергіі, увасобіце ў рэальнасць нейкую даўнюю задумку. У сямейным жыцці ад вас могуць спатрэбіцца такія якасці, як стрыманасць і спакой, бо магчымыя непаразуменні і канфлікты. Чацвер удалы для зносін і сустрэч з сябрамі, шчырых гутарак з калегамі і блізкімі людзьмі. Гэта дзень прымірэння і аказання дапамогі.

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень прынясе адчуванне ўнутранай свабоды. Актыўна рухайцеся да вызначанай мэты, партнёры дапамогуць і падтрымаюць. Калі вы ўсё вырашылі і прадумалі, то гэты тыдзень спрыяльны для змены працы. Але не прымайце спантанных рашэнняў, яны будуць памылковыя. У аўторак не бярыцеся за некалькі спраў адразу, гэтая ноша можа аказацца не па сілах. Чацвер пагражае дробнымі непрыемнасцямі ў галіне дзелавых перамоў, не варта паддавацца эмоцыям. У другой палове тыдня дзеці запатрабуюць пільнай увагі. У выхадныя можа ўзнікнуць праблема выбару, напрыклад: або зарабіць добрыя грошы, або адпачыць.

БЛІЗНЯТЫ. Не варта прымаць катэгарычных рашэнняў, пазбягайце пустых спрэчак і будзьце ўпэўненыя ў сабе. Абапірайцеся на надзейных сяброў і калег і ўласныя напрацоўкі. Не шкадуйце часу, каб будаваць планы, вам выдатна ўдаюцца менавіта прадуманыя дзеянні. Пажадана не афішаваць свае намеры, тады яны хутчэй ажыццявяцца. Магчыма, давядзецца займацца выпраўленнем чужых памылак, і ў вас гэта бліскуча атрымаецца, што не застанецца незаўважаным з боку начальства. Не варта планаваць занадта шмат спраў на выхадныя, лепш проста адпачыць, паспаць і пагуляць.

РАК. Неабходна проста праявіць актыўнасць і паказаць свае таленты. Тады вас чакае поспех. Не забывайцеся разбірацца з бягучымі праблемамі. Звярніцеся па параду да калег па працы, і яны перастануць успрымаць вас насцярожана. Гэты манеўр дазволіць умацаваць аўтарытэт. Пятніца ўдалая для паездак, камандзіровак і пачатку далёкіх падарожжаў. У суботу каханы чалавек дапаможа ў вырашэнні праблем, а ў нядзелю можна ажыццявіць тое, да чаго вы разам так доўга імкнуліся.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні шмат у чым ваш дабрабыт будзе залежаць ад разумнай упартасці і кампетэнтнасці. Панядзелак пажадана прысвяціць завяршэнню назапашаных спраў. У аўторак не варта планаваць нічога новага, цяпер мары наўрад ці спраўдзяцца, не ганіцеся за тым жураўлём у небе. У сярэдзіне тыдня магчымыя перамены ў асабістым жыцці. У чацвер пунктуальнасць у выкананні прафесійных абавязкаў не дазволіць зайздроснікам застаць вас знянацку. У выхадныя ў вас будзе прыдатны настрой для складанай размовы з блізкімі людзьмі.

ДЗЕВА. Давядзецца праявіць гнуткасць розуму і максімум такту і кемлівасці. Паглядзіце па-філасофску на сітуацыю, якая склалася, не перастарайцеся з ціскам на навакольных, ну а ў дробязях можна і саступіць. Старанна правярайце важную інфармацыю, якая паступіць на гэтым тыдні. Магчымыя падвохі і недакладнасці. У аўторак будзьце асабліва ўважлівыя да свайго асяроддзя. Можаце здабыць новага сябра або ворага — усё залежыць толькі ад вас. У выхадныя нядрэнна было б зладзіць невялікае свята, запрасіць сяброў.

ШАЛІ. Не губляйце кантроль над эмоцыямі, інакш можаце моцна прайграць і ў асабістай, і ў прафесійнай сферах. Тыдзень будзе дастаткова напружаны з-за павелічэння аб'ёму працы. Акуратнасць і ўважлівасць — ключавыя словы ў найбліжэйшы час. Добра абдуманыя ідэі і прапановы зробяць добрае ўражанне на калег па працы. Праблемы, якія паўстануць на гэтым тыдні, зможаце вырашыць толькі вы самі, не варта шукаць дапамогі збоку, лепш больш строга спагнаць з сябе.

СКАРПІЁН. Каб паспяхова рухацца наперад, давядзецца скарыстацца вашай выдатнай інтуіцыяй. Зрабіўшы гэта, зразумееце, якія менавіта крокі варта распачаць. Магчымы варыянт камандзіроўкі або дзелавога падарожжа, і гэтая паездка адкрые новыя гарызонты. Нават самыя экстравагантныя ідэі знойдуць станоўчы водгук, а таксама могуць прынесці нечаканыя вынікі. У вас будзе нямала энергіі і пазітыву, так што смела ўвасабляйце ўсё задуманае ў жыццё, будуйце планы.

СТРАЛЕЦ. Вас чакае добры тыдзень, раптам будуць узнікаць спрыяльныя магчымасці для заробку. У панядзелак можна загадаць жаданне, і яно вельмі проста можа спраўдзіцца. Вырашайце ўсе справы без мітусні і паспешлівасці. Не лянуйцеся звярнуцца да мінулага досведу і разумнага сэнсу, прымаць рашэнні з нуля вас ніхто не прымушае. Неабходна праявіць ініцыятыву і смеласць у каханні. Начальства відавочна будзе задаволена вашай працай. Можаце разлічваць на прэмію. У выхадныя праявіце максімум вытрымкі пры зносінах з дзецьмі.

КАЗЯРОГ. Вы апыняцеся ў цэнтры ўвагі і падзей. Так што рашэнні давядзецца прымаць хутка, часам мяняць на хаду. У панядзелак адчуеце прыліў жыццёвых сіл, з'явяцца новыя ідэі для творчага самавыяўлення. Аўторак абяцае поспех шматлікім пачынанням, дзень добры для сяброўскіх зносін і новых знаёмстваў. А вось на сераду і суботу лепш нічога сур'ёзнага не загадваць, бо планы могуць змяніцца з дакладнасцю да наадварот. Інтэлектуальныя заняткі і гульні ў выхадныя прынясуць сапраўднае задавальненне.

ВАДАЛІЎ. Неабходна засяродзіцца на адной, вельмі важнай справе. Вы самі павінны вызначыць, на якой менавіта. Лепш знізіць тэмп працы, каб пазбегнуць ператамлення. Не выключаны рознагалоссі. Але паспрабуйце зразумець апанентаў, прыслухайцеся да іх слоў, магчыма, зможаце змяніць успрыманне сітуацыі, якая склалася. У пятніцу пацешаць сустрэчы з сябрамі. Не забудзьцеся зазірнуць у выхадныя ў бліжнія крамы: вам відавочна трэба зрабіць пакупкі. Найбольш паспяховым для вас днём на гэтым тыдні будзе нядзеля, няўдалым можа аказацца чацвер.

РЫБЫ. Надыходзіць спрыяльны перыяд як для працы, так і для адпачынку. Далёкая паездка дазволіць аднавіць сілы, а таксама пагутарыць з людзьмі, якія могуць у будучыні стаць вашымі партнёрамі. Паспрабуйце выкарыстаць гэты час для завязвання новых знаёмстваў, наладжвання неабходных кантактаў. Карысна будзе даведацца штосьці новае, пачаць вучыць замежную мову ці запісацца ў аўташколу. У адносінах з блізкімі людзьмі галоўную ролю будуць адыграваць пытанні якасці, а не колькасці. Паспрабуйце не мітусіцца, і тады ўсё паспееце.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.