Вы тут

На «Маладыя таленты Беларусі» паступіла рэкордная колькасць заявак


На сёмы па ліку рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» паступіла рэкордная колькасць заявак.


Паводле слоў кіраўніка Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антона Васюкевіча, удзельнікамі праекта пажадалі стаць 332 канкурсанты, прычым пераважная большасць — 178 чалавек — падавалі заяўкі ў намінацыі «Эстрадны вакал». Крыху менш ахвотных было ў катэгорыі «Інструментальная музыка (салісты)» — 101 чалавек, і ўсяго 18 заявак журы атрымала ад інструментальных калектываў — дуэтаў, трыа, квартэтаў. 35 канкурсантаў заявіліся ў намінацыі «Спадчына (творчы пошук у галіне фальклору)».

Цяпер эксперты праводзяць папярэдні адбор усіх дасланых запісаў. А ўжо на наступным тыдні, з 22 па 27 красавіка, у Вялікай студыі Дома радыё пройдзе жывое праслухоўванне канкурсантаў. Фінішуюць «Маладыя таленты Беларусі» ў маі, калі адбудуцца фінальны гала-канцэрт, абвяшчэнне і ўзнагароджванне пераможцаў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Талентам — дарогу!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».