Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Сем старых і адна дзяўчына»

«Беларусь 3», 27 красавіка

Гераіня музычнай камедыі 1968 года, трэнер Алена Вялічка, пасля заканчэння інстытута марыць пра бліскучую кар'еру і выхаванцаў-чэмпіёнаў, а атрымлівае... прызначэнне метадыстам у аздараўленчую групу для пажылых.

Звольніцца па ўласным жаданні з «зайздроснага» месца размеркавання нельга — хіба толькі кіраўніцтва само звольніць. І Алена пачынае знясільваць вучняў напружанымі трэніроўкамі. Толькі яны чамусьці не паддаюцца на правакацыі, а ўсё больш захапляюцца сваім трэнерам і, наладжваючы яе асабістае шчасце з адзіным маладым хлопцам у групе, самі не заўважаюць, як прыводзяць сябе ў добрую форму і становяцца дружнай і моцнай камандай.

Рэпліка: «Жанчыны ўжо ў валейбол гуляюць!»


«Ігра ў чатыры рукі»

СТБ, 28 красавіка

Сімпатычны аферыст Аляксандр Дзюпрэ «спецыялізуецца» на ачмурэнні заможных удоў, з якіх ён неверагодна ўмела выцягвае грошы. Справы ў яго ідуць цалкам няблага да той пары, пакуль альфонс выпадкова не аказваецца ўцягнутым у міжнародны прамысловы шпіянаж, які закранае стратэгічныя інтарэсы Францыі.

З-за чаго фільм варта паглядзець або перагледзець наноў? З-за любові да французскага кіно, настальгіі па атмасферы 80-х, але перш за ўсё, канешне, з-за шыкоўнага і абаяльнага Жан-Поля Бельмандо.

Рэпліка: «Я груба не працую, я рамантык».


«Дванаццаць крэслаў»

«МІР», 28 красавіка

Можна спрачацца, выкліканы поспех фільма літаратурнай асновай Ільфа і Пятрова, рэжысёрскім талентам Леаніда Гайдая альбо харызмай Арчыла Гаміяшвілі (выбранага з 20 прэтэндэнтаў!) ці ўсім у сукупнасці. Але факт застаецца фактам: стужка стала ў 1971-м лідарам савецкага пракату — яе паглядзелі звыш 39 мільёнаў чалавек.

...Былы прадвадзіцель дваранства, а цяпер сціплы справавод загса Іпаліт Мацвеевіч Вараб'янінаў даведаўся ад цешчы, што памерла, пра скарб, схаваны пад абіўкай аднаго з 12 крэслаў гарнітура работы майстра Гамбса. Дапамагчы ў пошуку гарнітура бярэцца, канешне, не бескарысліва, авантурыст і «вялікі камбінатар» Астап Бендэр, але паралельна на старую мэблю палюе айцец Фёдар, які спавядаў нябожцыцу-цешчу...

Рэпліка: «А можна так: раніцай крэслы, а вечарам грошы?»

Загаловак у газеце: Магія старых лічбаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.