Вы тут

Мінчанін пасварыўся з дзяўчынай і спагнаў злосць на аўтамабілі


Малады чалавек у сталіцы пасварыўся з дзяўчынай і вырашыў спагнаць злосць на аўтамабілі. Увечары ў аператыўна-дзяжурную службу Маскоўскага РУУС паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Касманаўтаў ён пашкодзіў «Kіа», прыпаркаваны каля крамы.


Мінакі пачулі гукі ўдараў і ўбачылі, як мужчына б'е нагамі па аўтамабілі. Відавочцы ўтрымлівалі яго на месцы здарэння да прыбыцця міліцыянераў. Пазней супрацоўнікам крымінальнага вышуку грамадзянін расказаў, што незадоўга да таго, што адбылося, пасварыўся з дзяўчынай, пасля чаго ўжываў спіртныя напоі. Вяртаючыся дадому, вырашыў яшчэ выпіць, аднак крама ўжо была зачыненая. Тады мужчына вырашыў спагнаць злосць на прыпаркаваным побач аўтамабілі і стаў біць па ім нагамі. Устаноўлена, што зламыснік у момант здзяйснення хуліганства знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У крыві мужчыны выяўлена больш за два праміле алкаголю.

Грамадзянін 1994 года нараджэння працуе кандытарам на адным са сталічных прадпрыемстваў. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. А зараз можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да трох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: «Адпомсціў» сяброўцы праз аўто

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?