Вы тут

У ЗША правераць рухавікі самалётаў


Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне ЗША (FAA) заявіла, што будзе праведзена праверка авіяцыйных рухавікоў пасля інцыдэнту з самалётам кампаніі Southwest Arlines. Аб гэтым паведамляе Euronews.


FAA выдасць дырэктыву па прыдатнасці да эксплуатацыі на працягу наступных двух тыдняў, якая запатрабуе праверкі пэўных рухавікоў CFM56-7B. Праверыць плануецца звыш 200 рухавікоў, інспекцыя будзе праводзіцца каля шасці месяцаў.

Раней паведамлялася, што інцыдэнт з пасажырскім самалетам здарыўся ў ЗША 17 красавіка. Рухавік самалёта Boeing 737-700 кампаніі Southwest Airlines загарэўся і ўзарваўся ў паветры, былі пашкоджаны крыло, фюзеляж і вокны самалёта. Лайнер зрабіў аварыйную пасадку ў аэрапорце Філадэльфіі. Загінула 43-гадовая пасажырка. Відавочцы расказвалі, што пасля ўзрыву рухавіка яе часткова зацягнула ў разбіты ілюмінатар. Жанчыну ўдалося вярнуць у салон, яна была шпіталізавана, але медыкам не ўдалося яе выратаваць.

Эксперты пачалі ўжо расследаванне здарэння.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.