Вы тут

У Мінску адкрыецца выстава акварэлі "Зямное і нябеснае"


24 красавіка а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава акварэлі "Зямное і нябеснае" творчага аб’яднання арт-студыі АКВАВІР.


– Назва выставачнага праекта пазначае канцэптуальна-тэматычны стрыжань прапанаванай экспазіцыі, які аб’ядноўвае творы розных жанраў, сюжэтаў і стылістычных напрамкаў. Погляд на свет, дзе зямны і нябесны аспекты быцця ўспрымаюцца як цэласная філасофская субстанцыя, абуджае асацыятыўнае мысленне мастака, дае волю фантазіі, патрабуе ад творца пошуку арыгінальнай іншасказальнай мовы адлюстравання. Мастак, як паэт, як філосаф, як пастыр душ чалавечых, пераасэнсоўвае гармонію бачнага свету і матэрыялізуе вобразную ідэю спецыфічнымі выяўленчымі сродкамі, – расказваюць арганізатары.

Аўтары прадстаўленых твораў – сябры творчага аб’яднання Арт-студыя АКВАВІР. Аб’ядноўвае іх праца ў тэхніцы вадзянога жывапісу і імкненне прасякнуцца творчым працэсам у стварэнні акварэльнага вобразу.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».