Вы тут

Восем сталічных бібліятэк запросяць наведвальнікаў на «Бібліяноч»


Сёння, 20 красавіка, у Мінску адбудзецца цікавая акцыя, удзельнікі якой падрыхтавалі арыгінальныя і разнастайныя праграмы: напрыклад, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будуць весці гаворку аб паралелях часу, а ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ў якасці тэмы абралі «Гісторыі перад сном»...


Як паведамляюць арганізатары, бібліяноч будзе праходзіць з 19 да 23 гадзін, выключэнне толькі для трох дзіцячых бібліятэк, дзе акцыя пачнецца а 18-й і скончыцца да 21-й гадзіны. Уваход вольны.

Так, у Нацыянальнай бібліятэцы для наведвальнікаў падрыхтавалі камандныя гульні па «настолках», сеансы адначасовай гульні ў шахматы і шашкі, цікавыя трэнінгі па тэмах адносін паміж поламі, майстар-класы па танцах і творчыя майстэрні. А яшчэ тут можна будзе перанесціся ў часы СССР і паглядзець першы беларускі фільм жахаў «Масакра».

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі чакаюць тэматычныя кніжныя выставы, кулінарны батл, шляхецкі бал ды інтэлектуальнае даследаванне.

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы запрашае ў «Гарадскі квартал»: тут рыхтуюць паэтычныя імпрэзы, прэзентацыі, майстар-класы і квэст «Камароўскія таямніцы».

Фундаментальная бібліятэка БГУ прапануе зрабіць вандроўку «Вакол свету за адну ноч». Чытальныя залы, абанементы, фае і нават... падвалы бібліятэкі ператворацца ў кантыненты, краіны, гарады. У «жывой бібліятэцы» наведвальнікам прапануюць прачытаць «жывыя кнігі» — гісторыі заўзятых падарожнікаў і прадстаўнікоў розных культур і нацыянальнасцяў. А таксама навучаць каліграфіі ды запросяць у падарожжа ў несвядомае.

Навуковая бібліятэка БНТУ ў якасці тэмы абрала «Мінск». Усё аб сталіцы музычнай, сучаснай, літаратурнай, інтэлектуальнай, архітэктурнай можна будзе даведацца тут. А яшчэ гасцей чакаюць пляцоўка «настолак» ды фаер-шоу на заканчэнне.

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага, дзіцячая бібліятэка № 16 і № 3 імя А. Гайдара падрыхтавалі мерапрыемствы, аб'яднаныя адной тэмай — «Мільён прыгод»: маленькіх чытачоў чакаюць квэсты, выставы, прэзентацыі,
тэатралізаванае чытанне казак ды шмат чаго яшчэ цікавага.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».