Вы тут

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у "Нацыянальнай літаратурнай прэміі-2018"


Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія - 2018" прымаюцца да 1 ліпеня, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.


Фота: mbschool.ua

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца пісьменнікі - аўтары літаратурных твораў, выдадзеных у 2017 годзе. Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" і "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

Заяўкі прымаюцца ад фізічных асоб - аўтараў твораў або іх афіцыйных прадстаўнікоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецтваў, рэдакцый СМІ, арганізацый культуры, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства.

Прызы - сімвалы конкурсу, дыпломы і грашовыя прэміі будуць уручаны пераможцам у час святкавання Дня беларускага пісьменства.

Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.