Вы тут

Выпускаюцца ў абарачэнне памятныя манеты да стагоддзя пагранслужбы


Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Пагранічная служба Беларусі. 100 год", паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.


З 20 красавіка выпускаюцца сярэбраныя манеты наміналам Br20 (проба сплаву 925, наклад - 1,5 тыс. штук), медна-нікелевыя - наміналам Br1 (тыраж - 2,5 тыс. Штук).

На манеце намаляваны геральдычны знак-эмблема памежнай службы Беларусі, а таксама малюнкі гербаў гарадоў, у якіх размяшчаюцца тэрытарыяльныя органы пагранслужбы.

Манеты адчаканены ў АТ "Манетны двор Польшчы" (Варшава).

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».