Вы тут

Частку Берліна эвакуіруюць з-за авіябомбы Другой сусветнай вайны


У Берліне раніцай у пятніцу эвакуіруюць частку горада, каб эксперты маглі абясшкодзіць знойдзеную там бомбу часоў Другой сусветнай вайны, перадае BBC.


Фота: bbc.com

У 9 гадзін па мясцовым часе пачалася эвакуацыя жыхароў, якія жывуць у радыусе 800 м ад месца выяўлення снарада. Эвакуацыя таксама закране ўрадавыя будынкі, бальніцу і цэнтральны вакзал горада.

Кожны год у Еўропе выяўляюцца тысячы бомбаў часоў Другой сусветнай вайны, якія не разарваліся.

У зоне эвакуацыі на гэты раз апынуліся Цэнтральны вакзал Берліна, ваенны шпіталь, міністэрства эканомікі і транспарту, а таксама пасольства Інданезіі і Узбекістана, паведаміла паліцыя. Сапёры зоймуцца абясшкоджваннем бомбы прыкладна апоўдні па мясцовым часе.

Нямецкая чыгуначная кампанія Deutsche Bahn і іншыя транспартныя аператары папярэдзілі, што чакаюцца сур'ёзныя перабоі ў працы цягнікоў, трамваяў і аўтобусаў.

Праца аэрапорта Цегель, які знаходзіцца ў 7 кіламетрах, будзе праходзіць у штатным рэжыме, паведамілі ўлады.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».