Вы тут

Лясная ахова ў Беларусі перайшла на ўзмоцнены рэжым работы


Дзяржаўная лясная ахова з надыходам пажаранебяспечнага сезона перайшла на ўзмоцнены рэжым работы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота: ugpressa.ru

Толькі з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе міністэрства зафіксавана 10 выпадкаў узгаранняў. Агульная плошча пажараў склала 12,64 га.

Самыя вялікія лясныя пажары традыцыйна фіксуюцца ў паўднёвых раёнах краіны. З дзесяці адзначаных выпадкаў чатыры адбыліся ў Гомельскай вобласці. Агульная плошча ўзгаранняў склала 9,5 га. Таксама чатыры пажары з пачатку сезона адбыліся ў лясах Мінскай вобласці, яшчэ па адным выпадку было зафіксавана ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Як паказвае статыстыка, 98 працэнтаў пажараў у прыродных экасістэмах узнікае па віне чалавека. Адна з асноўных прычын узгарання - масавае выпальванне сухастою. Прыводзяць да трагедыі і непатушаныя вогнішчы або акуркі ў месцах адпачынку, гульня дзяцей з агнём. І толькі ў рэдкіх выпадках лясныя пажары ўзнікаюць па прыродных прычынах (удар маланкі, самаўзгаранне тарфяніку).

"Лясныя пажары лічацца аднымі з буйнейшых па ахопе тэрыторый стыхійнымі бедствамі ва ўсім свеце. Іх распаўсюджванне прыводзіць да зніжэння якаснага і пароднага складу ляснога фонду, экалагічных функцый лясоў, трансфармацыі тэрыторый, пакрытых лесам, а таксама частковай або поўнай гібелі насаджэнняў", - адзначылі ў прэс-службе.

Напярэдадні выхадных Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае грамадзян выконваць правілы бяспекі ў лясах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?