Вы тут

З 27 красавіка па 4 мая ў краіне пройдзе акцыя “Чысты вадаём”


Яе з 2014 года традыцыйна праводзіць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Далучыцца да мерапрыемства могуць усе ахвотныя.


За гэты час сіламі яго супрацоўнікаў разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый, а таксама нераўнадушных грамадзян прыведзена ў парадак больш за тры тысячы кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны. У акцыі бралі ўдзел звыш 25 тысяч чалавек, было сабрана каля 4 тысяч кубаметраў смецця, якое было вывезена на палігоны цвёрдых бытавых адходаў.

Акцыя ўпершую чаргу скіраваная на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».