Вы тут

Сёння адбудзецца «Танкавы біятлон — 2018»


«Танкавы біятлон — 2018» сёння пройдзе ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна». Спаборніцкае шоу адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам плануецца пашырыць фармат спаборніцтваў. Таксама наведвальнікам будзе прапанавана больш забаў і конкурсаў.


Мерапрыемства пачынаецца а 11-й гадзіне адкрыццём экскурсійных і інтэрактыўнах зон для наведвальнікаў, а таксама запрацуе выстава тэхнікі і ўзбраення. Будуць працаваць папулярныя зоны забаў гісторыка-культурнага комплексу «Школа артылерыста», спаборніцкая пляцоўка. Госці змогуць паўдзельнічаць у гістарычнай віктарыне. Танкавы біятлон пачнецца ў 14.20. Дзецям да шасці гадоў уключна білет не патрэбны. Дзіцячы білет магчыма набыць да 18 гадоў.

Упершыню танкавы біятлон на «Лініі Сталіна» прайшоў у кастрычніку 2016 года. Тады паглядзець на змаганні чатырох камандаў беларускай арміі прыйшло некалькі тысяч гледачоў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Фота Мінстэрства абароны

Загаловак у газеце: Танкі на «Лініі Сталіна»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.