Вы тут

Чаму дзяцей варта аддаваць у мастацкую школу


У мінулым годзе Уздзенская дзіцячая школа мастацтваў адзначыла 50-годдзе.


Юныя та­лен­ты Уз­дзен­шчы­ны: (зле­ва на­пра­ва) Па­вел Пры­ём­ка,  Ан­тон Ла­пот­ка, Ста­ні­слаў Май­се­ен­ка, Мак­сім Ма­ка­рэ­віч.

— У нас навучаецца 284 дзіцяці, у тым ліку 43 у класах, якія размешчаны ў пасёлку Каралёва. Працуюць 22 выкладчыкі. За ўсю гісторыю школы з яе сцен выйшла больш як тысяча выпускнікоў. Мы ганарымся, што маем два калектывы са званнем «узорны»: дзіцячы духавы аркестр і танцавальны калектыў «Вясёлка». У школе працуюць пяць аддзяленняў: інструментальнае, дзе выхаванцы вучацца іграць на гітары, домры, цымбалах, трубе, валторне, флейце, баяне, акардэоне, ударных інструментах. Ёсць аддзяленні харэаграфіі і харавое, мастацкае, мастацка-эстэтычнае. Найбольш ахвотна дзеці паступаюць на харэаграфію, выяўленчае мастацтва, — расказаў дырэктар установы Дзмітрый КАНТАРОВІЧ.

Па словах кіраўніка, у школе не хапае тэатральнага аддзялення. Магчыма ў перспектыве яно і адкрыецца. Але тут патрэбна карпатлівая і настойлівая праца, пошук спецыялістаў у гэтай справе.

— Музычныя заняткі выхоўваюць маленькіх «цэзараў», якія ўмеюць рабіць шмат спраў адразу. Музыка дапамагае арыентавацца адначасова ў некалькіх працэсах, прывучае мысліць і жыць у некалькіх напрамках, — лічыць Дзмітрый Якаўлевіч. — Нездарма музычным мінулым адзначана жыццё многіх знакамітых людзей.

Вядома, не ўсе з выхаванцаў школы стануць прафесійнымі музыкантамі, танцорамі, спевакамі. Але настаўнікі ўпэўнены, што навучанне ў музычнай школе дапаможа юным грамадзянам стаць сапраўднымі людзьмі: адказнымі, чулымі да іншых.

Няма ніводнага абласнога, рэспубліканскага, міжнароднага конкурсу, фестывалю, у якім бы не ўдзельнічалі выхаванцы школы. І ніколі яны яшчэ не вярталіся дамоў без узнагарод. Толькі ў мінулым годзе прывезлі іх дзясяткі. Напрыклад, Павел Прыёмка ўдастоены дыплома ІІ ступені ІV Адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Мая мара», дыплома ІІ ступені фестывалю-конкурсу інструментальнай музыкі «Снегавік-2017», дыплома І ступені ІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў на баяне і акардэоне. Дыплом ІІІ ступені XVІІ Адкрытага абласнога конкурсу маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах заслужанага работніка культуры Беларусі І. Янкоўскага «Залатая труба» атрымаў Станіслаў Майсеенка.

Гэты год таксама багаты на поспехі. Нядаўна адбыўся конкурс юных выканаўцаў «Заслаўскі сшытак», дзе трубачу Максіму Макарэвічу маэстра Міхаіл Фінберг уручыў дыплом ІІ ступені. Упершыню за апошнія пятнаццаць гадоў выхаванец Павел Прыёмка стаў пераможцам абласнога конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча і будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе. Нядаўна ў Стоўбцах адбыўся першы міжнародны конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Фанфары Наднямоння», адкуль прывезлі дыпломы лаўрэатаў Антон Лапотка, Максім Макарэвіч і Станіслаў Майсеенка.

Дасягаць поспехаў, лічыць Дзмітрый Кантаровіч, дапамагае падтрымка мясцовых улад. У школе вельмі добрая матэрыяльная база, у дастатковай колькасці ёсць музычныя інструменты, зроблены рамонт. Ніколі не было адмовы ў транспарце, каб дабрацца да месца правядзення мерапрыемстваў, як абласнога, так рэспубліканскага значэння.

Школа мастацтваў — кузня кадраў для раёна. Былы дырэктар установы Васіль Шышко, цяперашні кіраўнік Дзмітрый Кантаровіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Спірына — усе яе выпускнікі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Музыка выхоўвае маленькіх «цэзараў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».