Вы тут

Куба — побач


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мігеля Дыяса-Канеля з абраннем на пасаду Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба, паведамілі газеце «Звязда» ў прэс-службе беларускага лідара.


«Упэўнены, што здолееце захаваць і прымножыць дасягненні рэвалюцыі, стаць надзейнай апорай для гераічнага кубінскага народа ў абароне яго інтарэсаў, паспяхова адстойваць на міжнароднай арэне права краіны на самастойнае развіццё», — гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Кубай склаліся асаблівыя, саюзніцкія адносіны. «Перакананы, што стратэгічнае двухбаковае супрацоўніцтва, якое дынамічна пашыраецца, мае велізарны патэнцыял. Сумеснымі намаганнямі мы дасягнём яшчэ больш высокіх вынікаў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах узаемадзеяння», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адрасаваў віншавальнае пасланне Першаму сакратару Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы Раулю Кастра Русу, у якім павіншаваў яго і кубінскі народ з паспяховым завяршэннем электаральнага працэсу і абраннем новага кіраўніка дзяржавы. «Вынікі выбараў ярка прадэманстравалі безумоўную падтрымку грамадзянамі палітычнага курсу, заснаванага на ідэалах кубінскай рэвалюцыі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Ул. інф.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».