Вы тут

Народныя абраннікі прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»


Напярэдадні рэспубліканскага суботніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на тэрыторыі Плешчаніцкага лясніцтва паказалі, як працаваць талакой. Задача была засадзіць дзялянку ў тры гектары 15 тысячамі сосен і бяроз. Акцыя ўжо стала традыцыйнай.


— Для лясной галіны вельмі важна лесааднаўленне і лесаўзнаўленне. Такія «тыдні лесу» — прапаганда сярод дзяржаўных служачых, супрацоўнікаў розных устаноў, рэлігійных, грамадскіх арганізацый і звычайных грамадзян па ўсёй краіне. Мэта акцыі — паказаць не толькі тое, што лес — наша багацце, але і што ён мае патрэбу ў абароне і ахове, — сцвярджае Таццяна Кананчук, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

На думку дэпутатаў, пасадзіць лес — толькі пачатак справы. Важная праца, якая ўскладзена на лесаводаў, — дагледзець дрэвы і іншыя лясныя культуры. Таму адна з задач акцыі: дапамагчы працаўнікам лясной галіны і выказаць ім сваю павагу.

Рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу», арганізатарам якой стала Міністэрства лясной гаспадаркі, прымеркавана да Года малой радзімы.

— Многае ўжо рэалізавана ў сельскай мясцовасці — і праграма аграгарадкоў, і адраджэння вёскі, — адзначыў Баляслаў Пірштук, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. — Прыйшла вялікая механізацыя, прыйшлі буйнатаварныя вытворцы — і насельніцтва засталося без ручной працы. Гэта, з аднаго боку, плюс, аблягчэнне, а з другога — мінус, бо вельмі мала засталося працоўных месцаў. Таму нам усім разам трэба стварыць умовы, пры якіх нашы маладыя людзі будуць заставацца ў вёсцы. 

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Дэпутацкая талака

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.