Вы тут

У Мар'інай Горцы ўшануюць памяць загінулых з Мараварскай роты


21—22 красавіка ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння адбудзецца адкрыты турнір па баявым панкратыёне. Гэта грамадзянская версія ваенна-прыкладнога адзінаборства — армейскага рукапашнага бою. Прыняць удзел у ім могуць дзеці і юнакі дапрызыўнага ўзросту. Турнір прысвечаны Дню памяці Мараварскай роты.


Дарэчы, 20 красавіка 1985 года 1-я рота 500-га асобнага спецыяльнага атрада спецыяльнага прызначэння рушыла з афганскага Асадабада да паромнай пераправы цераз раку Кунар, атрымаўшы заданне прачасаць кішлак Сангам, які знаходзіўся ў Мараварскай цясніне. Разведчыкаў акружылі маджахеды. З 85 байцоў пад шквальным агнём загінуў 31. Сямёра, не жадаючы здавацца ў палон, падарвалі сябе штурмавой гранатай. Падмога здолела прарвацца праз міны толькі ў другой палове дня 21 красавіка.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.