Вы тут

Перспектыўныя сферы дзейнасці — энергетыка і арганічная гаспадарка


Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА падчас ІІ Міжнароднага форуму «Прафсаюзы і «зялёныя» працоўныя месцы», які праходзіў у Мінску. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дэлегаты з 38 краін.


— Апошнія 150 гадоў сусветная эканоміка развівалася за кошт бескантрольнага спажывання прыродных рэсурсаў, і мы сёння бачым, што яны вычэрпваюцца. Гэта прыводзіць да змен у клімаце, зніжэння сацыяльна-эканамічнай абароненасці мільёнаў людзей. Некаторыя галіны на мяжы знікнення — рыбалоўства, лесанарыхтоўка, перапрацоўка рэсурсаў. Будучыня за зялёнай эканомікай, якая скіравана на эфектыўнае выкарыстанне прыродных багаццяў. Яна дае магчымасці для стварэння новых працоўных месцаў у энергетыцы, сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, — заўважыў Міхаіл Орда.

Сённяшнія змены адзначаюць, што многім работнікам давядзецца перакваліфікавацца. «Мы павінны забяспечыць лёгкі пераход у новыя сферы эканомікі, — кажа старшыня ФПБ. — І практыка паказвае, што гэта магчыма. Адзін з прыкладаў — Кітай, дзе за кароткі перыяд з галіны лесанарыхтоўкі было вызвалена больш за мільён чалавек. Большасць з іх удалося перанавучыць, уладкаваць на падобныя спецыяльнасці».

Намеснік міністра працы і сацабароны Ігар СТАРАВОЙТАЎ заўважыў, што «зялёныя» працоўныя месцы павінны характарызавацца не толькі экалагічнай бяспекай, але і прадукцыйнай занятасцю, адэкватнай аплатай, гарантыяй захавання рэжыму працоўнага часу і належнай сацыяльнай абаронай.

На форуме абмяркоўвалася таксама праблема вытворчага траўматызму. Па звестках Міжнароднай арганізацыі працы, штогод з-за неналежных умоў на рабоце ў свеце гіне больш за два мільёны чалавек. У нашай краіне ў вырашэнні гэтай праблемы ўдалося дасягнуць станоўчага выніку.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: «Зялёная» будучыня

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.