Вы тут

Жаўняк: Суботнік кансалідуе жыхароў краіны для добрых спраў


Рэспубліканскі суботнік кансалідуе жыхароў краіны для добрых спраў. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Жаўняк.


Ён удзельнічаў у высадцы лесу ў Паселіцкім лясніцтве Хойніцкага раёна. "Дзякуючы сіле калектыўнай працы можна не толькі прывесці ў парадак тэрыторыю, але і чыніць вялікія справы на карысць краіны", - сказаў Уладзімір Жаўняк. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі падкрэсліў, што сённяшняе мерапрыемства для яго асабліва трапяткое, бо праходзіць яно на яго малой радзіме. "Сёння на суботнік у Хойніках, у раёне выйшла мноства людзей. Відаць, што ўсе яны працуюць з жаданнем, любоўю, па-добраму", - сказаў Уладзімір Жаўняк. Ён упэўнены, што ў справе навядзення парадку ў сваім родным населеным пункце важны ўклад кожнага жыхара.

Працоўны дэсант, у склад якога таксама ўвайшлі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак і Святлана Чакан, кіраўніцтва раёна, члены БРСМ і "Белай Русі", за некалькі гадзін высадзіў каля 5 тыс. соснаў на дзялянцы, дзе ў мінулым годзе насаджэнні пашкодзіў жук-караед.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».