Вы тут

Зась: Суботнік - гэта магчымасць зрабіць свой край прыгажэйшым


"Гэта добрая традыцыя, яна павінна працягвацца. Сёння ў нас суботнік з тэматычным ухілам - у краіне праходзіць Тыдзень лесу. Трэба ўмець не толькі карыстацца дарамі лесу, але і дапамагаць яму, гаіць тыя раны, якія часам атрымлівае наша прырода", - сказаў Станіслаў Зась.


Каля 50 супрацоўнікаў Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі і Белстата сёння займаюцца лесааднаўленнем у Мінскім лясгасе. Каля 7 тыс. саджанцаў елкі і хвоі будуць высаджаны на прагаліне, якая выйшла з-пад пасадкі плошчай 1,5 га. "Усе саджанцы вырашчаны ў гадавальніку нашага лясгаса. Ужо пяць гадоў мы вырошчваем насенне толькі элітных парод зялёных насаджэнняў. Прыжывальнасць нашых саджанцаў складае 90-95%. Так што мы, нашы дзеці і ўнукі доўгія гады будзем любавацца чыстым і прыгожым лесам, пасаджаным сёння падчас рэспубліканскага суботніка ", - адзначыў галоўны ляснічы Мінскага лясгаса Сяргей Ніжнік.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».