Вы тут

Касцевіч: На працоўную акцыю навесці парадак адгукнулася ўся краіна


На акцыю навесці парадак на малой радзіме адгукнулася ўся краіна, заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч. Яна прыняла ўдзел у работах па добраўпарадкаванні тэрыторыі Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы, паведамляе БЕЛТА.


"У гэты цудоўны дзень уся краіна адгукнулася на акцыю навесці парадак. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, як і ўсе дзяржаўныя органы, таксама прымае ўдзел у суботніку. Тут, у інтэрнаце, пражываюць больш за 100 чалавек сталага ўзросту, і хочацца дапамагчы гэтым людзям, каб на тэрыторыі было чыста, прыгожа і ўтульна", - адзначыла Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, падобныя працоўныя акцыі ва ўстанове міністэрства праводзіць штогод. Супрацоўнікі ведамства сёння прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні Старажэўскага сквера ў раёне гасцініцы "Беларусь", а таксама пасадцы лесу ў Барысаўскім даследчым лясгасе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».