Вы тут

135 млрд долараў для вёскі


Банк развіцця сельскай гаспадаркі Кітая выдаў летась значныя крэдыты.


Банк развіцця сельскай гаспадаркі Кітая (БРСГК), адзін з трох палітычных банкаў развіцця краіны, выдаў у мінулым годзе крэдыты ў памеры 859 млрд юаняў (135 млрд долараў) на развіццё сельскагаспадарчай і сельскай інфраструктуры, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У заяве банка паведамляецца, што гэтыя пазыкі закранаюць асноўныя сферы і слабыя звёны сельскай інфраструктуры, у тым ліку праектаў трансфармацыі старых кварталаў паселішчаў, рацыянальнага водакарыстання, будаўніцтва дарог і аховы навакольнага асяроддзя. У мінулым годзе банк вылучыў больш 427,4 млрд юаняў на рэнавацыю жылля ў сельскай мясцовасці, 104,9 млрд юаняў на рэканструкцыю і будаўніцтва сельскіх дарог, 78,8 млрд юаняў на праекты рацыянальнага водакарыстання. 

Акрамя таго, для садзейнічання комплекснаму развіццю гарадскіх і сельскіх раёнаў БРСГК выдаў крэдыты ў памеры 160 млрд юаняў. Яшчэ 71,5 млрд юаняў былі выдадзены на паляпшэнне сельскага навакольнага асяроддзя. БРСГК быў заснаваны ў 1994 годзе цэнтральным урадам Кітая. Цяпер у 30 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню краіны дзейнічаюць 2 тысячы аддзяленняў гэтага банка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.