Вы тут

Як змяніўся Кітай за апошнія пяць гадоў?


Доля КНР у сусветнай эканоміцы вырасла да 15%.


Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян адзначыў, што за пяць гадоў былі дасягнуты гістарычныя вынікі ў эканамічным і сацыяльным развіцці Кітая, разам з гэтым, адбыліся гістарычныя змены, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

ВУП вырас з 54 трлн. да 82,7 трлн. юаняў, сярэднегадавы рост - 7,1%. Доля ў сусветнай эканоміцы з 11,4% павялічылася да 15%, уклад у глабальны эканамічны рост перавысіў 30%. Фінансавы даход павялічыўся з 11,7 трлн. да 17,3 трлн. юаняў. У 2017 годзе фінансавыя паступленні ў краіне выраслі на 7,4%, змяніўшы сітуацыю з запаволеннем тэмпаў росту фінансавага даходу. 

Колькасць новых працоўных месцаў у гарадах і пасёлках перавысіла 66 млн, у краіне з насельніцтвам у больш чым 1.3 млрд. чалавек поўная занятасць. Уклад спажывання вырас з 54,9% да 58,8% Доля сферы паслуг павялічылася з 45,3% да 51,6%, паслугі сталі галоўнай рухаючай сілай эканамічнага росту Сярэднегадавы рост высокатэхналагічнай вытворчасці- 11,7% Аб'ём вытворчасці збожжа дасягнуў 600 млрд. кг. Каэфіцыент урбанізацыі вырас 52,6% да 58,5%.

Кітай дамогся значных вынікаў у інавацыйным развіцці. Сярэднегадавы рост інвестыцыі грамадства ў даследаванні і распрацоўкі - 11% Паказчык ўкладу навукова-тэхнічнага прагрэсу вырас з 52,2% да 57,5%.

Палепшылася жыццё людзей. Колькасць беднага насельніцтва скарочана на больш чым 68 млн, узровень беднасці з 10,2% знізіўся да 3,1%. Сярэднегадавы рост размяшчанага даходу жыхароў краіны вырас на 7,4%, перавысіўшы тэмпы эканамічнага росту. У Кітаі сфарміравана самая шматлікая ў свеце група людзей з сярэднім прыбыткам. Аб'ём замежнага турызму вырас з 83 млн. да 130 млн. чалавек. Пенсійнае страхаванне па старасці ахоплівае больш за 900 млн. чалавек. Базавае медыцынскае страхаванне ахоплівае 1,35 млрд. чалавек. Сярэдняя чаканая працягласць жыцця - 76.7 гадоў Рэканструявана больш за 26 млн. кватэр, а таксама звыш 17 млн. аварыйных дамоў у вёсках.

Удзельная энергаёмістасць ВУП скарацілася на больш за 20%. Колькасць моцна забруджаных дзён у 74 асноўных гарадах краіны скарацілася напалову. Лясная плошча павялічылася 163 млн. га. Сярэднегадавое скарачэнне плошчы апустыньвання склала 2000 кв. км.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.