Вы тут

Ханок перадаў правы на 4 хіта культурнаму цэнтру "Малінаўка"


Вядомы беларускі кампазітар Эдуард Ханок перадаў эксклюзіўныя правы на 4 хіта міжнароднаму культурнаму цэнтру "Малінаўка". Інфармацыя пра гэта была агучана ў эфіры тэлеканала АНТ.


Выконваць хіты на канцэртах, а таксама ў тэле- і радыёэфіры з-за спрэчкі год таму забараніў сам кампазітар. Цяпер музычны канфлікт вырашаны. Правы на песні перададзеныя міжнароднаму культурнаму цэнтру "Малінаўка", які ўваходзіць у структуру прадзюсарскага аб'яднання "Спамаш".

"Дасягнуты пагадненні аб супрацоўніцтве і перадачы нашаму цэнтру выключных правоў на выкананне чатырох песень. Гэта  Малінаўка", "Я ў бабулі жыву", "Завіруха" і "Які шчаслівы выпадак". Канешне, мы хацелі б, каб гэтыя песні выконвалі нашы артысты. І, зразумела, каб іх працягнула выконваць спявачка, з імем якой непарыўна звязаны гэтыя легендарныя хіты, Ядвіга Паплаўская. Мы звернемся да яе з такой просьбай", - адзначыў мастацкі кіраўнік прадзюсерскага цэнтра "Малінаўка" Леанід Шырын.

У тэлефоннай размове з карэспандэнтам тэлеканала АНТ перадачу правоў пацвердзіў і сам Эдуард Ханок. Кампазітар адзначыў, што з 23 красавіка забарона здымаецца. Жадаючыя выконваць песні павінны звяртацца ў прадзюсерскі цэнтр.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.