Вы тут

Букмекеры паніжаюць шанцы на выхад Беларусі ў фінал "Еўрабачання"


Букмекерскія канторы паніжаюць шанцы прадстаўніка Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне—2018" на пападанне ў фінал шоу.


"Еўрабачанне 2018" адбудзецца ў Лісабоне (Партугалія) 8-12 мая. Сваіх прадстаўнікоў на маштабны конкурс адпраўляюць 43 краіны, у тым ліку і Беларусь.

Прадстаўнік Беларусі ўкраінскі поп-спявак Alekseev выступіць у рамках першага паўфіналу "Еўрабачання" 8 мая. Паводле ставак букмекераў на вынікі кваліфікацыі, артыст зможа заняць толькі 13-е месца з 19 — такім чынам, у выхад Аляксеева ў фінал яны не вельмі вераць. Нагадаем, па выніках паўфіналаў у фінал праходзяць па дзесяць артыстаў.

Ускладняе сітуацыю тое, што Беларусь будзе выступаць у "моцным" паўфінале разам з відавочнымі фаварытамі конкурсу — прадстаўнікамі Ізраіля, Чэхіі, Балгарыі і Эстоніі.

У "агульным заліку" ў букмекераў Alekseev пакуль займае 16-е месца з 43. Прыблізна такія ж пазіцыі яму абяцаюць ужо некалькі тыдняў запар.

Пераможцам жа "Еўрабачання" букмекеры па-ранейшаму называюць ізраільцянку Netta, якая выканае песню "Toy". Высокія шанцы на перамогу ў прадстаўнікоў Чэхіі і Балгарыі, а таксама Аўстраліі.

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.