Вы тут

Беларусы змогуць бясплатна адправіць ветэранам паштоўкі да 9 Мая


РУП "Белпошта" арганізуе святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі і прапануе бясплатна адправіць паштоўку ветэранам да 9 Мая, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.


Промамерапрыемства "Адпраўце вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны" адбудзецца 4 мая ў пэўных аддзяленнях паштовай сувязі Мінска і абласцей. Кожны зможа падпісаць паштовыя карткі ў адрас ветэранаў і павіншаваць са святам, супрацоўнікі "Белпошты" даставяць іх бясплатна.

9 мая з 9.00 да 18.00 адправіць вестачку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны можна будзе на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе пройдуць святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі. Паштовую і сувенірную прадукцыю можна набыць у гандлёвым павільёне Брэсцкага філіяла "Белпошты".

Падпісаць маляўнічыя паштовыя карткі са словамі ўдзячнасці ў адрас ветэранаў з 3 па 5 мая змогуць і наведвальнікі стэнда "Белпошта" падчас XXII Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».