Вы тут

Спіс кампаній, якія могуць працаўладкоўваць за мяжой


МУС Беларусі апублікавала абноўлены спіс юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў, якія маюць ліцэнзіі на працаўладкаванне беларусаў за мяжой. У яго ўвайшлі 200 фірмаў і арганізацый.


У асноўным прапануецца праца ў Расійскай Федэрацыі, найбольш запатрабаваныя там рабочыя будаўнічых спецыяльнасцяў і кіроўцы-міжнароднікі. Таксама ў беларусаў ёсць магчымасць знайсці працу ў Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Аўстрыі, Даніі і іншых краінах. Некалькі агенцтваў прапаноўваюць мадэлям працу ў Кітаі, Карэі, Японіі і Італіі. Праграмісты могуць паспрабаваць свае сілы ў ЗША, Германіі і Каралеўстве Нідэрланды.

Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт працаўладкоўвае студэнтаў дзённых аддзяленняў сельскагаспадарчых ВНУ падчас летніх канікул у фермерскія гаспадаркі ў Германіі.

У пераліку ёсць і экзатычныя прапановы. Акрамя магчымасці папрацаваць у якасці абслугоўваючага персаналу ў ААЭ, Бахрэйне і Катары, праз "Беларускую калійную кампанію" можна ўладкавацца дырэктарам у Бразілію.

Спіс быў створаны ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Яго можна паглядзець тут.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?