Вы тут

Прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян падаў у адстаўку


Прэм'ер-міністр Арменіі, экс-прэзідэнт Серж Саргсян у панядзелак заявіў пра сыход у адстаўку, піша interfax.ru.


Фота: interfax.ru

Як гаворыцца ў заяве Саргсяна, якая была распаўсюджана прэс-службай урада, ён звяртаецца да ўсіх грамадзян, у тым ліку да тых, хто праводзіць у апошнія дні ў Ерэване акцыі пратэсту "у апошні раз".

"Нікол Пашынян (лідар пратэстуючых) меў рацыю. Я не меў рацыю. Сітуацыя, якая стварылася, мае некалькі рашэнняў, але ні на адзін з іх я не пайду. Гэта не маё. Я пакідаю пост кіраўніка краіны, пасаду прэм'ер-міністра", - заявіў Саргсян.

З 13 красавіка ў Ерэване і шэрагу гарадоў рэспублікі адбываюцца шматтысячныя кругласутачныя мітынгі і акцыі пратэсту супраць прызначэння экс-прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра.

Вечарам у мінулую нядзелю мітынг апазіцыі ў Ерэване быў разагнаны паліцыяй. Пры гэтым, паводле афіцыйных дадзеных, былі затрыманыя 280 чалавек, а сем - шпіталізаваны.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.