Вы тут

У герцагіні Кембрыджскай нарадзіўся хлопчык


Герцагіня Кембрыджская Кейт, жонка прынца Уільяма, нарадзіла сына ў 11.01 па мясцовым часе, паведамляе ў панядзелак Кенсінгтонскі палац.


Немаўля важыць 3,8 кг. Дзіця стала пятым у чарзе на брытанскі трон і шостым праўнукам каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II.

Роды прайшлі ў лонданскай бальніцы Святой Марыі. Кейт даставілі ў бальніцу раніцай, яе суправаджаў муж.

Каралеўская сям'я не паведамляе, калі Кейт вернецца да ўдзелу ў публічных мерапрыемствах, аднак газета The Telegraph паведамляе, што герцагіня, верагодна, будзе прысутнічаць на вяселлі прынца Гары і Меган Маркл 19 мая.

У прынца Уільяма і Кейт ужо ёсць двое дзяцей. Старэйшы, Джордж, нарадзіўся 22 ліпеня 2013 года, малодшая, Шарлота, нарадзілася 2 мая 2015 года.

interfax.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.