Вы тут

Амаль 374 тыс. дзяцей адпачнуць у лагерах Беларусі на летніх канікулах


Амаль 374 тыс. дзяцей адпачнуць у аздараўленчых лагерах Беларусі ў летні перыяд, паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.


"Пачалася ўжо актыўная работа па падрыхтоўцы дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі. Цэнтру выдзелена больш за Br42 млн", - сказаў Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго слоў, адзначаецца ўстойлівы попыт на пуцёўкі. У мінулым годзе летам у аздараўленчых лагерах адпачылі 368 тыс. дзяцей.

Зацверджаны памеры датацый на патанненне кошту пуцёўкі. Так, датацыя на пуцёўку ў лагер з кругласутачным знаходжаннем не менш за 18 дзён складзе Br185; у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем - Br76; у 9-дзённы профільны аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей - Br79; у спартыўна-аздараўленчы лагер на 18 дзён - Br205. "Удзельная вага датацый для 9-дзённых лагераў і лагераў з дзённым знаходжаннем перасягне 80 працэнтаў ад кошту пуцёўкі, для лагераў з кругласутачным знаходжаннем - 40 працэнтаў", - адзначыў ён.

На вясенніх канікулах гэтага года прайшлі аздараўленне больш за 67 тыс. дзяцей. На гэтыя мэты цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва выдзеліў звыш Br1,7 млн.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.