Вы тут

Вынікі рэспубліканскага суботніка падвялі лесагаспадарчыя ўстановы


Усяго ў мерапрыемствах па навядзенні парадку 21 красавіка прынялі удзел 31 249 спецыялістаў лясной гаспадаркі, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.


На працягу дня работнікі галіны не толькі займаліся пасадкай лесу, уборкай смецця і захламленасці, але і прыводзілі ў парадак месцы масавага адпачынку, добраўпарадкоўвалі памятныя месцы і іншыя аб'екты. У выніку спецыялістамі галіны было выраблена прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) на суму 1 372 тысячы рублёў. Аб'ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, склаў 606 тысяч рублёў. Сума налічаных грашовых сродкаў для пералічэння склала 121 395 рублёў.

Сёлета рэспубліканскі суботнік супаў з заключным днём правядзення добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”. Мерапрыемства падтрымалі прадстаўнікі многіх дзяржаўных органаў і арганізацый. Да прыкладу, у дзень рэспубліканскага суботніка свой лес высадзіла кіраўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі і інш.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.