Вы тут

Стартаваў Рэспубліканскі конкурс фотаработ "Запаведная Беларусь"


Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, Міжнародны фонд падтрымкі дзікай прыроды “Чырвоны бор” пры садзейнічанні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Мэты правядзення конкурсу — фарміраванне ў падрастаючага пакалення адказнасці за захаванне разнастайнасці флоры і фауны Беларусі і выхаванне павагі да роднага краю сродкамі фотамастацтва.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца навучэнцы і калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых групах (10-14 гадоў і 15-18 гадоў) па наступных намінацыях: “Птушкі”; “Звяры”; “Дзікарослыя расліны"; “Макрасвет”; “Пейзаж”; “Рэдкі від” і “Арт-фота”. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс не больш за тры фотаработы ў любой з намінацый. Агульная колькасць работ ад аднаго ўдзельніка — не больш як пятнаццаць. Арганізатары конкурсу маюць права перамясціць фотаработу ў іншую намінацыю.

Конкурс праходзіць у некалькі этапаў: на ўзроўні ўстановы адукацыі, раённым, абласным і мінскім гарадскім. І апошні этап — рэспубліканскі фінал

Фотаработы для ўдзелу ў IV этапе конкурсу суправаджаюцца заяўкай і высылаюцца не пазней за 31 кастрычніка 2018 года на электронны адрас: omrisv@yandex.by.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу фотаработ  “Запаведная Беларусь” адбудзецца ў рамках Рэспубліканскага тыдня тэхнічнай творчасці “Юнацтва. Інтэлект. Будучыня”  ў лістападзе бягучага года

Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ​​тут.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».