Вы тут

Пасольства Беларусі ў Аўстраліі ў жніўні спыніць сваю работу


Пасольства Беларусі ў Аўстраліі і па сумяшчальніцтве ў Новай Зеландыі закрыюць да канца жніўня бягучага года. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі.


У пасольстве растлумачылі, што яно закрываецца ў рамках аптымізацыі Міністэрства замежных спраў. У астатні перыяд беларуская дыпмісія будзе прадаўжаць работу па прыёме дакументаў, якія датычацца наступных консульскіх пытанняў: па афамленні ўязных віз - да 8 жніўня, па афармленні пасведчанняў на вяртанне - да 10 ліпеня, па выпатрабаванні дакументаў (напрыклад, даведкі аб адсутнасці судзімасці) - да 10 мая, па прадаўжэнні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - да 10 ліпеня, па пастаноўцы і зняцці з консульскага ўліку - да 27 ліпеня, для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў (у прыватнасці, засведчванне даверанасцей, згоды) - да 8 жніўня.

Грамадзяне Беларусі, якія раней звярталіся па консульскіх пытаннях у пасольства ў Аўстраліі, цяпер павінны будуць звяртацца ў бліжэйшую дыпкропку Беларусі - у Джакарце (Інданезія).

"З 1 ліпеня 2018 года грамадзяне, якія знаходзяцца на консульскім уліку ў пасольстве Беларусі ў Аўстраліі, будуць пераведзены на консульскі ўлік у пасольства Беларусі ў Інданезіі. Разам з тым жадаючым знаходзіцца на консульскім уліку ў іншай загранустанове Рэспублікі Беларусь неабходна накіраваць аб гэтым пісьмовае паведамленне ў пасольства Беларусі ў Аўстраліі да 1 чэрвеня 2018 года", - папярэдзілі ў дыпмісіі.

Пасольства ў Аўстраліі будзе прадаўжаць работу па абароне правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах аж да свайго фактычнага закрыцця.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.