Вы тут

Усе затрыманыя ў Ерэване дэманстранты вызваленыя


Затрыманыя падчас масавых дэманстрацый супраць прызначэння на пасаду прэм'ер-міністра Арменіі Сержа Саргсяна дэманстранты вызваленыя, паведаміў interfax.ru у панядзелак прэс-сакратар паліцыі Арменіі Ашот Агаранян.


"У панядзелак было затрымана 35 чалавек, у цяперашні час усе яны знаходзяцца на волі", - сказаў Агаранян.

Раней на мітынгу апазіцыйны лідар Нікол Пашынян заклікаў супрацоўнікаў паліцыі вызваліць усіх затрыманых падчас мірных акцый пратэсту.

Як паведамляе карэспандэнт "Інтэрфакса", у цяперашні час тысячы грамадзян па ўсім горадзе арганізавалі народныя гулянні, салюты ў сувязі з адстаўкай прэм'ер-міністра Саргсяна.

Раней у панядзелак на фоне шматдзённых акцый пратэсту апазіцыі падаў у адстаўку прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян. На гэтай пасадзе ён прабыў менш за тыдзень пасля абрання ў парламенце 17 красавіка. Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян падпісаў указ аб адстаўцы ўрада краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».