Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: нам зараз не да рэферэндумаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу магчымыя змены ў Канстытуцыі, заявіў, што Беларусі цяпер не да рэферэндумаў.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пытанне магчымай карэкціроўкі Канстытуцыі пастаянна абмяркоўваецца ў СМІ. "Прычым даходзяць да таго, што асобныя "гарачыя галовы" заяўляюць, быццам не сёння, дык заўтра Прэзідэнт прызначыць рэферэндум па змене нормаў Асноўнага Закона, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я ніколі не дзейнічаў несумленна ў дачыненні да нашых людзей. І ніколі на гэта не пайду. Я ведаю, адкуль я прыйшоў і як я перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Я абяцаю: ніколі не парушу сваю клятву, чаго б мне гэта ні каштавала. Бо будзе як учора ў Арменіі".

"З народам гуляцца нельга", - працягнуў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што ў выпадку правядзення рэферэндуму, пра яго будзе загадзя, па законе, сказана. "Асабіста я пакуль ні аб якім рэферэндуме нават не думаў, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Нам зараз не да рэферэндумаў. Нам трэба ў гэтай бурнай, хаатычнай, бязладнай, небяспечнай сітуацыі ў свеце выстаяць".

БЕЛТА 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.