Вы тут

Сярэдні заробак у Беларусі ў сакавіку склаў амаль 927 рублёў


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў сакавіку 2018 года склала Br926,8, што на Br76,4 вышэй, чым у лютым, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за сакавік склала Br1 364,9 (тэмп росту да сакавіка 2017 году - 115%.) У Мінскай вобласці яна склала Br895,2 (112,9%), у Брэсцкай - Br784,1 (111,9%), у Гродзенскай - Вr779,4 (112,6%). Сярэдні заробак у Гомельскай вобласці - Br818,3 (114,4%), у Магілёўскай - Br765,1 (112,1%), у Віцебскай - Br764,8 (112,8%).

У лютым бягучага года сярэдняя заработная плата складала Br850,4.

Структура найбольш высокааплатных сфер эканамічнай дзейнасці не змянілася. Самая вялікая налічаная сярэднямесячная заработная плата ў сакавіку 2018 года склалася ў галіны інфармацыі і сувязі (Br3349,6), у асноўным за кошт спецыялістаў сферы інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання (Br5092,5).

У лідарах таксама такія віды дзейнасці, як паветраны транспарт (Br2234,7), фінансавая і страхавая дзейнасць (Br1710,5), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1546,5), коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1514,5), горназдабыўная прамысловасць (Br1533, 1), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (Br1200,7).

Менш за ўсё налічана ў сакавіку работнікам сферы сельскай гаспадаркі (Br563,6 ў раслінаводстве і Br608,2 у жывёлагадоўлі), рыбалоўства і рыбаводства (Br608,7), па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br536,3), творчай дзейнасці і забаў (Br574,5), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br524,4), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br464).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?