Вы тут

Саханенка: Паралімпійскі спорт дае шмат магчымасцей для развіцця


Паралімпійскі спорт дае шмат магчымасцей для развіцця. Такое меркаванне выказала ў час выступлення перад студэнтамі на фестывалі "Спорт не прымае межаў - Віцебшчына 2018" Святлана Саханенка.


У якасці прыкладу трохразовая паралімпійская чэмпіёнка ў лыжных гонках прывяла сваю спартыўную кар'еру, калі не атрымала допуск па зроку на спаборніцтвы сярод прафесійных спартсменаў. "Перайшла ў паралімпійскі спорт, таму што гэта была адзіная магчымасць займацца лыжамі", - падкрэсліла Святлана Саханенка.

Успамінаючы Паралімпіяду ў Пхёнчхане, яна адзначыла, што першы медаль было выйграць самым складаным. "Дыстанцыя ў той гонцы была доўгая, такую адлегласць апошнія гады два не бегала, плюс умовы надвор'я не самыя прыемныя. На другім і трэцім кругах тэмпература стала плюс 10 градусаў", - расказала чэмпіёнка.

Сваімі думкамі аб ролі спорту ў жыцці падзяліліся і іншыя ўдзельнікі Зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане - ураджэнцы Віцебскай вобласці. Прызёр Паралімпіяды Лідзія Графеева падкрэсліла, што са спортам многія цяжкасці прасцей пераадольваюцца, ён своеасаблівая рэабілітацыя пасля траўмы. Яна таксама паведаміла, што спорт пакідаць не збіраецца і ў бліжэйшых планах - падрыхтоўка да чэмпіянату свету ў 2019 годзе ў Канадзе.

Капітан паралімпійскай зборнай Беларусі ў Пхёнчхане Дзмітрый Лобан дзякуючы спорту кінуў шкодныя звычкі, пагрузіўся ў лыжныя гонкі з галавой. Паводле яго слоў, быць спартсменам - сур'ёзная нагрузка, а быць капітанам зборнай краіны - двайная нагрузка.

У Віцебску сёння праходзіць паралімпійскі фестываль "Спорт не прымае межаў - Віцебшчына-2018". Праграма форуму ўключае рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю "Паралімпійскі спорт у канцэпцыі медыка-сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі" і першы рэспубліканскі спартыўны фестываль узаемнай інтэграцыі з удзелам беларускіх і расійскіх спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі, студэнтаў Віцебскага медуніверсітэта.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.