Вы тут

Унесены змены ў парадак канфіскацыі вадзіцельскага пасведчання


Адпаведную пастанову Міністэрства ўнутраных спраў ад 9 красавіка 2018 года №11 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Згодна з дакументам, калі вадзіцельскае пасведчанне не было канфіскавана і асоба, у дачыненні да якога вынесена пастанова аб пазбаўленні права кіравання транспартнымі сродкамі, ухіляецца ад яго здачы, супрацоўнікі ДАІ прастаўляюць адзнаку "Вадзіцельскае пасведчанне не здадзена" ў базе дадзеных аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "ДАІ-Цэнтр", аддалены доступ да якой падаецца службовым асобам органаў унутраных спраў.

У выпадку кіравання грамадзянінам транспартным сродкам і перадачы для праверкі ва ўстаноўленым парадку пасведчання кіроўцы, якое падлягае канфіскацыі, супрацоўнік ДАІ афармляе яго адабранне ў адпаведнасці з палажэннямі часткі 3 артыкула 8.9 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. У іншых выпадках складаецца акт канфіскацыі.

У акце паказваюцца дата і месца яго складання, назва органа, пасада, прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку службовай асобы, якая склала акт, серыя і нумар пасведчання кіроўцы, падставы, якія паслужылі нагодай да канфіскацыі. Акт складаецца ў двух экземплярах, першы асобнік якога застаецца ў службовай асобы, якая прыняла рашэнне аб канфіскацыі вадзіцельскага пасведчання, другі асобнік прызначаны для грамадзяніна, у якога канфіскуецца пасведчанне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».