Вы тут

На Гаваях хочуць забараніць сонцаахоўныя крэмы


Выключэнне можа быць зроблена толькі для тых выпадкаў, калі іх выкарыстанне неабходна па медыцынскіх паказаннях.


Амерыканскія эколагі і кангрэсмены абмяркоўваюць законапраект аб забароне сонцаахоўных крэмаў на пляжах Гавайскіх выспаў з-за іх негатыўнага ўплыву на каралавыя рыфы.

Як паведамляе партал Honolulu Civil Beat, турыстычная рэпутацыя Гавайскіх выспаў пад пагрозай. Паводле ацэнкі эколагаў, штодня ў ваду трапляе больш за 200 літраў крэму ад загару, якія руйнуюць галоўныя турыстычныя славутасці штата.

Хімічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў крэмах, перашкаджаюць росту маладых каралаў і адбельваюць рыфы. Акрамя таго, ад дзеяння шкодных рэчываў пакутуюць прыбярэжная флора і фаўна. Хімікаты трапляюць у ваду разам з сонцаахоўным крэмам, які змываецца з цела чалавека падчас купання.

Сенатар Уіл Эспера заявіў, што Гаваі маюць намер увайсці ў гісторыю як першы штат, які забараніў сонцаахоўныя крэмы з небяспечнымі рэчывамі. 

korrespondent.net

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.